Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Як выглядаў раней найстаршы будынак гарадзенскага піўзавода - палац Агiнскiх

Русскоязычная версия на сайте S-13
Найстарэйшай пабудовай, якая ў пераробленым стане выкарыстоўвалася гарадзенскiм піўзаводам i ў савецкі час, і ў часы незалежнай Беларусі аж да 2007 года, з'яўляецца палац Агінскіх, пабудаваны, па некаторых звестках, ажно ў 17 стагоддзі. Будынак называюць таксама палацам Сапегаў. Яшчэ раней, у 16 стагоддзі, тут ужо існаваў палац. Гэтая маёмасць ад Сапегаў перайшла прадстаўнiку іншага знакамітага роду - Валовічаў. Праз некаторы час палац апынуўся ў валоданні магната Агінскага, якому прыпiсваюць яго перабудову цi ўзвядзенне тут новай рэзідэнцыі ў другой палове 17 стагоддзя. Верагодна, будынак меў прадстаўнічы выгляд, дэманструючы статус свайго гаспадара. Мабыць, прыкладна так ён мог бы выглядаць, калі б дайшоў да нашага часу ў нязмененым выглядзе.
Пивзавод - Дворец 2014.jpg

Імёны многіх выдатных асобаў, добра вядомыя цяпер аматарам гісторыі Беларусі, звязаны з гэтай наднёманскай нерухомасцю. Гэта і Іван Сапега - удзельнік шырока вядомай бітвы пад Оршай. І адзін са стваральнікаў знакамітага статута ВКЛ 1566 года - Астафiй Валовіч. І Міхал Казімір Агінскі - вялікі гетман літоўскі і таленавіты кампазітар, па прапанове якога быў створаны канал, які злучыў Балтыйскае мора з Чорным.

Мiхал Казiмiр Агiнскi - былы гаспадар палаца.


На фотапанараме Гароднi, якая лічыцца найстарэйшай (1860), бачны будынак палаца.
Так ён выглядаў у сярэдзіне 19 стагоддзя.
2

Бровар быў размешчаны ў палацы ў 19 стагоддзі, купцом Кунцам. Яшчэ не так даўно піва вырабленае гарадзенскiм піўзаводам можна было набыць у крамах.
Tags: Палац Агiнскiх, архитектура Гродно
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments