Рэканструкцыя зроблена мною на падставе прац польскага даследчыка - Пятра Яцэка Ямскага.
Былая нерухомасць Сапегаў, а пазней каралеўская рэзідэнцыя Аўгуста Моцнага, калісьці магла выглядаць прыкладна вось так.

А над цяперашняй вуліцай Карла Маркса некалі існаваў пераход ад касцёла да Баторыеўкi. Верагодна, ім карыстаўся кароль Аўгуст Моцны, праходзячы з касцёла ў сваю рэзідэнцыю.

Калі ж у Гродна праходзілі сеймы Рэчы Паспалітай яны адбывалiся ў памяшканні будынка сеймавай залы. Яе корпус знаходзіўся на месцы пары дамоў, на сучаснай вуліцы Карла Маркса, і быў звязаны з асноўным корпусам пераходам.
Так вось выглядаў інтэр'ер гэтага корпуса.Часам гэты малюнак памылкова прымаюць за малюнак сеймавай залы ў Новым Замку, якая стала прымаць сеймы пазней ды ўжо пры іншых каралях.

А вось самыя вядомыя з былых насельнікаў палаца.
Казiмiр Сапега.

Аўгуст Моцны.

Дарэчы, у часы знаходжання ў будынку жаночай гімназіі ў ім навучалася пісьменніца Зоська Верас.
P.S. Гэты пост трапіў на блок s13 http://s13.ru/archives/86824 і атрымаў там некалькі каментарыяў, якія выклікаюць ўсмешку.:) Адзін з адпісаўшыхся нават спакусiўся ды і стварыў новы варыянт прадстаўленай вышей ілюстрацыi.
Вастравокім наведвальнікам блога перашкаджаў вулічны ліхтар, нібыта усталяваны няправільна. Таму гэты весялун яго пацёр.:))
Добрая праца. :))
[выкарыстаны матэрыялы] Некаторыя фота Павел Петро (Вiкiпедыя), Яндекс