Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Новы замак у Гароднi: Каралеўская капліца

Дрезден - Гродно
На гэтым фота мы бачым фрагменты дзвюх
помнікаў архітэктуры. Яны падобныя, ці ж гэта не праўда?
Адзін з іх быў пабудаваны ў славутым нямецкім Дрэздэне, другi ў Беларусі. Цікава дзе які?

Першы з будынкаў (злева) - вежа-званіца аднаго з галоўных храмаў Дрэздэна - Фраўэнкірхэ, другi - капліца гарадзенскага Новага замка.

Вось каплiца на плане Гароднi 1824 года.
grodna1824

Вось яшчэ выявы. Злева мы бачым здымак Новага замка першай паловы 20-га стагоддзя, справа - яго ж ў нашы дні. Тут бачна, што на месцы капліцы толькі невялікі садок.
Новый замок с высоты

А вось на гэтым фота яе відаць дастаткова добра, але, нажаль, яна ўжо не ў першапачатковым вобразе.
Новы замак каплiца

А цяпер яе першапачатковы вобраз...
Каплiца Новы замак звонку

...і збоку.
Каплiца Новы замак звонку 2

Так выглядаў інтэр'ер.
Каплiца Новы замак iнтэрьер

Але чаму званiца Фраўэнкірхэ падобная на гарадзенскую капліцу? Такая падобнасць можа тлумачыцца тым, што Новы замак быў пабудаваны для караля саксонскай дынастыі Аўгуста II Моцнага (дакладней яго пачалі праектаваць пры гэтым каралю, а скончылі будаваць ужо пры Аўгусце III), саксонскiмi майстрамi. Па загадзе Аўгуста II была пабудавана і Фраўэнкірхэ.

Радніць іх і яшчэ нешта. Абодва будынкі былі разбураны. Але Фраўэнкірхэ зараз адбудавана. На месцы гарадзенскай Каралеўскай капліцы, як напісана вышэй, толькі маленькі сад.

Верагодна, у гэтай капліцы маліліся каралі Аўгуст ІІI і Станіслаў Панятоўскі, бо падобная малітва, мабыць, была традыцыйнай перад паседжаннем сейма. Верагодна, наведваў яе і Тадэвуш Касцюшка: падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання ён нарадуецца з кіраўнікамі атрадаў ВКЛ у гарадзенскім Новым замку.

Вернемся да спадчыны Дрэздэна. Фраўэнкірхэ была адноўлена адносна нядаўна, яна ізноў адчынена у 2005 годзе. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі: прэзідэнт Нямеччыны Хорст Келер, канцлер ФРГ Герхард Шродэр, герцаг Кентскі, паслы Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. Фраўэнкірхэ - 1897 год.


Невялікая гарадзенская Каралеўская капліца, пасля адбудовы, можа абыйсціся, на сваім асвяшчэннi, нават без такіх значных наведвальнікаў як Герхард Шродэр цi герцаг Кентскі.:)
Хіба не цудоўна было б вярнуць Гародне гэтую частку яе спадчыны?

[выкарыстаны матэрыялы]warfly.ru,www.yandex.ru

Tags: Новы замак: Каралеўская капліца, архитектура Гродно
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments