?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Дрезден - Гродно
На гэтым фота мы бачым фрагменты дзвюх
помнікаў архітэктуры. Яны падобныя, ці ж гэта не праўда?
Адзін з іх быў пабудаваны ў славутым нямецкім Дрэздэне, другi ў Беларусі. Цікава дзе які?

Першы з будынкаў (злева) - вежа-званіца аднаго з галоўных храмаў Дрэздэна - Фраўэнкірхэ, другi - капліца гарадзенскага Новага замка.

Вось каплiца на плане Гароднi 1824 года.
grodna1824

Вось яшчэ выявы. Злева мы бачым здымак Новага замка першай паловы 20-га стагоддзя, справа - яго ж ў нашы дні. Тут бачна, што на месцы капліцы толькі невялікі садок.
Новый замок с высоты

А вось на гэтым фота яе відаць дастаткова добра, але, нажаль, яна ўжо не ў першапачатковым вобразе.
Новы замак каплiца

А цяпер яе першапачатковы вобраз...
Каплiца Новы замак звонку

...і збоку.
Каплiца Новы замак звонку 2

Так выглядаў інтэр'ер.
Каплiца Новы замак iнтэрьер

Але чаму званiца Фраўэнкірхэ падобная на гарадзенскую капліцу? Такая падобнасць можа тлумачыцца тым, што Новы замак быў пабудаваны для караля саксонскай дынастыі Аўгуста II Моцнага (дакладней яго пачалі праектаваць пры гэтым каралю, а скончылі будаваць ужо пры Аўгусце III), саксонскiмi майстрамi. Па загадзе Аўгуста II была пабудавана і Фраўэнкірхэ.

Радніць іх і яшчэ нешта. Абодва будынкі былі разбураны. Але Фраўэнкірхэ зараз адбудавана. На месцы гарадзенскай Каралеўскай капліцы, як напісана вышэй, толькі маленькі сад.

Верагодна, у гэтай капліцы маліліся каралі Аўгуст ІІI і Станіслаў Панятоўскі, бо падобная малітва, мабыць, была традыцыйнай перад паседжаннем сейма. Верагодна, наведваў яе і Тадэвуш Касцюшка: падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання ён нарадуецца з кіраўнікамі атрадаў ВКЛ у гарадзенскім Новым замку.

Вернемся да спадчыны Дрэздэна. Фраўэнкірхэ была адноўлена адносна нядаўна, яна ізноў адчынена у 2005 годзе. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі: прэзідэнт Нямеччыны Хорст Келер, канцлер ФРГ Герхард Шродэр, герцаг Кентскі, паслы Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. Фраўэнкірхэ - 1897 год.


Невялікая гарадзенская Каралеўская капліца, пасля адбудовы, можа абыйсціся, на сваім асвяшчэннi, нават без такіх значных наведвальнікаў як Герхард Шродэр цi герцаг Кентскі.:)
Хіба не цудоўна было б вярнуць Гародне гэтую частку яе спадчыны?

[выкарыстаны матэрыялы]warfly.ru,www.yandex.ru

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Jun. 7th, 2014 04:22 pm (UTC)
калі пра Фару Вітаўта я хоць нешта ведаў, то пра гэтую капліцу чую ўпершыню:)
дзякуй!
asnoru
Jun. 7th, 2014 05:30 pm (UTC)
Калі ласка. Мне як раз падабаецца размяшчаць матэрыялы аб не самых вядомых рэчах:)
supron_licvin
Jun. 7th, 2014 07:34 pm (UTC)
летась там нейкая служба капала. выкапалi падмуркi гэтай каплiцы. захаваныя добра.
asnoru
Jun. 7th, 2014 07:48 pm (UTC)
А вось гэта вельмi добра. У справе адраджэння захаваны падмурак зразумела вельмi прыдатны.
( 4 comments — Leave a comment )

Latest Month

June 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Flag Counter
Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser