Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Ліст у Мінкульт і Гарвыканкам

У сувязі з вывучэннем праекта дэкору брамы Старога замка ў Гродне, выказваю вам свае заўвагі, адносна дарэчнасці выкарыстання пэўнага элемента, а менавіта трох гербаў, цэнтральным з якіх з'яўляецца герб Польшчы. Размяшчэнне дадзенай кампазіцыі над уездам у замак не мае гістарычных падстаў. Дэкор дададзены ў праект у выніку капіявання з надмагілля караля Стэфана Баторыя ў Кракаве. Аднак сляпое капіяванне, без уліку значэння гэтых эмблем, не толькі неабгрунтавана гістарычна, але і стварае пэўныя недарэчныя ідэалагічныя асацыяцыі. Размешчаны ў цэнтры герб Польшчы, які пераўзыходзіць па памеры астатнія гербы, у тым ліку герб (Пагоня) дзяржавы продкаў беларусаў - ВКЛ, якi з'яўляецца гербам многiх беларускіх гарадоў i раней быў дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь, фактычна азначае ПАНУЮЧАЕ СТАНОВIШЧА Польшчы! Падобнае лёгка растлумачыць улічваючы, што аўтар скапіяваў элемент з польскіх земляў. Але Рэспубліка Беларусь пакуль не ўваходзіць у склад Польшчы. Дамінацыя польскага герба недарэчная пры аднаўленні беларускай нацыянальнай спадчыны!!! Гістарычна польскі арол і герб Пагоня, адлюстроўваліся так, каб падкрэсліць іх роўнасць. Прыкладам можа служыць герб выстаўлены на тэрыторыі гродзенскага Новага замка. Прапаную вам улічыць вышэйпададзенае і ініцыяваць унясенне ў праект зменаў.


Яўген Аснарэўскі, краязнаўца, аўтар гістарычных артыкулаў.
Tags: архитектура Гродно, история
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments