?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

к1.jpg
Каляровыя здымкі Аўгустоўскага палаца, карта з дапамогай якой можна зразумець, дзе ён размяшчаўся, багатая гісторыя маёнтка - усё гэта ў матэрыяле прысвечаным каралеўскай сядзібе Аўгустова.

Палац у Аўгустова быў пабудаваны графам Антоніем Тызенгаўзам, у другой палове XVIII стагоддзя, для апошняга правіцеля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З'яўляючыся часткай аднаго з трох невялікіх каралеўскіх архітэктурных комплексаў, размешчаных вакол Гродна, аўгустоўкi аб'ект быў адзіным з iх збудаваны на левым беразе Нёмана. Архітэктарам палаца часцей за ўсё называюць Джузэпэ дэ Сака, але ёсць і гіпотэза аўтарства Фердынанда Накса. Гэты архітэктар быў майстрам стварэння невялікіх барочных будынкаў, аналагічных рэзідэнцыі ў Аўгустове.

Фердынанд Накс.Невялікі барочны палац падобны на палац у Аўгустова (фота:Henryk Bielamowicz)
Nałęczów,_Park_Zdrojowy,_Pałac_Małachowskiego Henryk Bielamowicz.jpg

Галоўны будынак ўяўляў сабой каменны палац барочнага стылю. Нягледзячы на сціплыя памеры, ён мел зусім не сціплы дэкор. Фасад ўпрыгожвалі шматлікія ляпныя элементы, а акрамя таго дзве вялікія нішы прызначаныя для скульптур.

Макет сядзібы "Аўгустовак", музей гімназіі № 4

DSCF5426.JPG

На малюнку Н. Орды, XIX ст.
Орда.jpg

Перад галоўным будынкам стаялі флігелі, амаль пазбаўленыя дэкору. Брама, што вяла у парадны двор, была завершана дзвюма выдатнымі каменнымі вазамі.

4.jpg

Падчас пражывання караля Панятоўскага ў гарадзенскiм ганаровым палоне, наглядаючы за ім граф Безбародка, пакінуў запіс аб знаходжанні Станіслава Аўгуста ў яго занёманскай рэзідэнцыі. Кароль ездзіў у Ласосна і заехаў ненадоўга ў Аўгустова, а затым, вечарам, вярнуўся ў Новы замак.

Фрагмент карты з планам Аўгустова, 1797 год.
мапа 1797.jpg

Пасля падзелаў РП маёмасць апошняга караля перайшла ў расейскую ўласнасьць, Кацярына II падарыла сядзібу генералу дэ Ласi cа старадаўняга нармандскага роду, які паспеў паўдзельнічаць у вялікіх еўрапейскіх войнах, у тым ліку пакарэнні Англіі Вільгельмам Заваёўнікам. У хатнім архіве Аўгустова нібыта захоўваліся лісты Напалеона Банапарта з пахвалой воінскіх заслуг дэ Ласі.

Рэдкі здымак які прадстаўляе няразбураны палац
6.jpg

Падчас Першай Сусветнай, палац у Аўгустова быў спалены, ўцякаючымi ад немцаў расійскімі войскамі.

5.jpg

Былая каралеўская рэзідэнцыя доўга знаходзілася ў разбураным стане і яе маляўнічыя руіны ёсць на шматлікіх фотаздымках.

1.jpg

3.jpg

Пасля знішчэння галоўнага палаца сям'я дэ Ласі вымушана была жыць у іншых будынках сядзібы. Пасля 1921 г. пад асноўную рэзідэнцыю прыстасавалі збудаванне карчмы. Гэты будынак, якi стаў невялікім прадстаўнічым асабняком - захаваўся.

7.jpg

Ён вядомы тым, што ў ім гасцявалі многія чальцы супольнасці творчай інтэлігенцыі таго часу: Марыя Даброўска, Соф'я Налкоўска, Юльян Тувіма, Юліюш Каден-Бандроўскi, Ян Парандоўскi, Станіслаў Віткевіч. Гаспадыня маёнтка - князёўна Друцкая, сама пісала аповесці і была заснавальніцай таварыства аматараў мастацтва.

Непадалёк ад былой карчмы была ўзведзена капліца-пахавальня дэ Ласі. Гэты будынак рэдкага тыпу - схаваная ратонда. Капліца св. Пятра і Паўла, паводле некаторых звестак, уяўляе сабой будынак пабудаваны з выкарыстаннем рэмінісцэнцыi найвялікшага хрысціянскага храма - сабора св. Пятра ў Рыме. Зразумела, аб'екты вельмі далёкія як па маштабе, так і па мастацкай каштоўнасці. :)

avgustovo_1915-30_e_gg_001.jpg

Паводле звестак кіраўніка музея сядзібы Аўгустова, у гімназіі № 4 - Вольгі Грамыка, разбураны галоўны палац быў зноў прыстасаваны пад жыллё, у выніку рэстаўрацыі, грошы на якую дапамог знайсці вядомы гарадзенскі археолаг - Ядкоўскі.

Калі ж была канчаткова знішчана былая каралеўская рэзідэнцыя? Па сведчанні карэннай жыхаркі Аўгустова - Ланы Пятроўскай, у 60-я гады палаца ўжо не было, але яшчэ захоўваліся рэшткі брамы і флігелі, а акрамя таго - цудоўная сістэма вадаёмаў (адзін з іх захаваўся побач з гімназіяй №4). Гэта значыць канчаткова дабіў рэшткі галоўнага комплексу сядзібы ўжо савецкі грамадзянін.

Нямецкія аэрафотаздымкі часоў ІI Сусветнай. Былы каралеўскі палац
Cядзiба.jpg

Палац "Новы Аўгустовак"
МВII.jpg

Прыблізнае месца размяшчэння былой каралеўскай рэзідэнцыі на мапе Гродна
Мапа «Аўгустовак».jpg

Паколькі ўсе каралеўскія рэзідэнцыі могуць мець немалую ідэалагічную значнасць і ў сувязі з высокімі (нягледзячы на невялікія памеры) мастацкімі якасцямі страчанага аб'екта, можна задумацца і аб аднаўленні гэтага архітэктурнага комплексу. Месца палаца фактычна занятае дарогай, уключана ў жылы раён высотнай забудовы. Але, зразумела, аднавіць комплекс пры жаданні магчыма.

Для дзяржавы рабочых і сялян аб'ект не ўяўляў асаблівай каштоўнасці, а вось для дзяржавы іх нашчадкаў...

Recent Posts from This Journal

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
(Anonymous)
Feb. 5th, 2018 12:19 am (UTC)
... таксама не ўяўляе.
livejournal
Feb. 5th, 2018 12:30 am (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
Maryna Azaronak
Feb. 5th, 2018 04:45 am (UTC)
Дзякуй. Было цікава прачытаць. Аднавіць можна пры жаданні дзяржавы. Але відаць усё ж такі не пры гэтай уладзе. Яна не зацікаўлена. А што знаходзіцца зараз справа ад палаца? Доўгія шэрыя дахі на фота.
asnoru
Feb. 5th, 2018 09:26 am (UTC)
Гэта цэлы блок склада-цэхавага тыпу. Прамзона, па сутнасці. У лепшых традыцыях - побач з жылым раёнам.:)
Maryna Azaronak
Feb. 6th, 2018 04:21 am (UTC)
Парк
Так. Прам па законам класікі. Леніна не хапае перад самымі дзвярыма.... Хаця ж палаца няма, бо калі б быў то і Ленін бы стаяў . Не ён дык помнік загінулым у вайне.

А промзона не трамвай, можна і падвінуць сапраўды. І парк разбіць на яго месцы ў стылі Версаля.
( 5 comments — Leave a comment )

Latest Month

August 2019
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Flag Counter
Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser