Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка V - Бура працягваецца

замак..jpg
Будаўнікі пакінулі аголеныя муры, археолагі спынілі раскопкі, але жарсцi напальваліся. Няўрымсліваму Міколе Волкаву ўсё ж удалося прыцягнуць да сваіх крытычных заўваг позiрк дастаткова шырокай грамадскасці. Бура вакол замка набрала сілы. Многія буйныя СМІ распавялі пра барацьбу маладога гісторыка за навуковую рэстаўрацыю цытадэлi. Міколу актыўна падтрымлівала фэйсбучная грамадскасць і падчас аднаго з абмеркаванняў, у якім удзельнічаў і я, канчаткова аформілася ідэя стварыць візуалізацыю воўкаўскай версіі гарадзенскага замка.
Предложение.jpg

Выканаць гэта падахвоціўся мастак Павел Татарнікаў і неузабаве выявы былі створаныя.


Мікола атрымаў магчымасць выставіць сваю карцінку супраць карцінкі Бачкова. Аднак сам Бачкоў не спяшаўся на дыспут з Волкавым, ды і ад размовы з журналістамі адмовіўся. Разам з Міколам мы разглядалі магчымасць стварэння электроннай петыцыі ў абарону замка ад нязгодлівага Бачкова, па ўзоры маіх петыцый за захаванне Новага Света і за ўсталяванне помніка Баторыю. Волкаў працягваў заставацца галоўнай фігурай у барацьбе за замак, а людзей гатовых падтрымаць навукоўца хоць бы словам - стала больш.

У спрэчцы вакол замка раздаваліся розныя галасы.
Сцепан Стурэйка з ЕГУ падвергся жорсткай крытыцы з боку навуковай супольнасці, ў тым ліку гісторыка Наталлі Сліж, схільнай да палымяных выказванняў, за сваю нататку пра замак, у якой ён сцвярджаў, што ўсё створанае так ці інакш будзе новабудам. Краязнаўца Ігар Лапеха выступіў у абарону праекта Бачкова. Дырэктар музея Юрый Кітурка, выступіў у абарону асноўных краевугольных камянёў гэтага праекта. З меркаванняў што належаць не гісторыкам можна адзначыць меркаванне вядомага гродненскага мастака Уладзіміра Качана, які выступае за рэалізацыю бачкоўского праекта, апялюя да яго эстэтычных якасцяў. А ў першай палове верасня з'явіліся паведамленні аб аднаўленні работ на замку.
Tags: Старый замок, архитектура Гродно
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments