?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У 55 гадавіну знішчэння Фары Вітаўта (29 лістапада 1961 гады храм быў узарваны) дарэчна напісаць нешта пра яе. Веды цяперашніх пакаленняў аб тым як канкрэтна выглядала Фара Вітаўта, больш за 400 год таму, нельга назваць поўнымі. Можна паставіць пытанне: якой вышыні была вежа храма ў канцы 16 пачатку 17 стагоддзя. Відавочна, што яно немалаважнае ў выпадку аднаўлення святыні.


У пачатку 19 ст. быў зроблены абмерны малюнак храма. У гэты час будынак быў паўразбураны. Вежа Фары не мела купала, тым не менш яе вышыня (грунтуючыся на малюнку) складала больш за 40 метраў. Як можна бачыць, вежа мае 3 асноўных яруса.

Фара.jpg

Калi пагадзіцца з тым, што 3 ярус на гэтым малюнку адпавядае 3 ярусу на гравюры Макоўскага (1600 год) то можна сцвярджаць: вышэй знаходзяцца яшчэ 2 яруса і купал з крыжам.

Фара ярус 3.jpg

Даследчыкам неабходна вельмі асцярожна падыходзіць да высноў адносна дакладнасці прапорцыі на гравюры Макоўскага, аднак калі меркаваць па ёй, то 4 і 5 ярусы, разам з купалам і крыжам, маюць значную вышыню.

Такім чынам, вышыня вежы Фары Вітаўта ад зямлі да верхавіны крыжа магла складаць больш за 70 (!) метраў, што значна больш, за вышыню цяперашніх дамінант староко цэнтра - касцёлаў езуітаў і бэрнардынаў.

Гарнізонны касцёл (Фара Вітаўта), храм мае сапраўды ўнушальныя памеры, але, верагодна, ў часы стварэння гравюры Макоўскага вежа была яшчэ вышэй.


Фара Вітаўта - безумоўна адзін з самых высокіх храмаў калі небудзь створаных на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.

Posts from This Journal by “Фара Витовта” Tag

Latest Month

June 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Flag Counter
Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser