Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Малавядомыя могілкі Гароднi

Аналогичный русскоязычный материал
На старой мапе польскіх часоў можна ўбачыць пазначэнне нейкага аб'екта, што, мяркуючы па мапе, належаў праваслаўнай канфесіi. Магчыма меркаваць, што гэта старыя могілкі. Вынікі абследавання тэрыторыі на якой быў змешчаны аб'ект прадстаўлены ў гэтым матэрыяле.



Да плато, паказаным на мапе перыяду ІI Рэчы Паспалітай, вядзе вуліца Нёманская, якая захавала сваю назву з тых часоў. На ёй бачна шыкоўную міжваенную брукаванку (прывітанне yozas_gubka ды іншым аматарам мiжваенки):).



Пад гэтым плато, адкуль адкрываецца выдатны від на гарадзенскія дамы трайняткі...



...можна пабачыць старое надмагілле, якое ляжыць пад невялікiм дрэўцам.



Выглядае яно саматужным. Надпісы высечаныя на вялікім камені, унізе якога бачны крыж. Помнік нагадвае хутчэй яўрэйскія надмагіллі на могілках размешчаным нездалёк ад Ласосна, чым зграбныя помнікі старых праваслаўных могілак на вулiцы Антонава.



Вось што можна прачытаць на ім: [Здесь] покоится Директоръ 5 Телеграфической линии(?)… оставылъ етотъ миръ 22 июля 1847 года. Па сведчанні Алеся Гостева гэты чалавек: "дапусціў нейкую службовую растрату і скончыў жыццё самагубствам (у рове за Калажанскім плата), пакінуўшы пры гэтым для родных тлумачальную запіску". Андрэй Вашкевіч паведаміў, што чалавек застрэліўся нездалёк ад могiлак, размешчаных на плато. Згодна з яго гіпотэзай на плато былі размяшчэнны старыя грэка-каталiцкiя могілкі, магчыма з канца 18 ст.

Мапа.jpg
фрагмент мапы Андрэя Вашкевіча




Сапраўды старое надмагілле. Людзі яшчэ памяталі Рэч Паспалітую і апошняга караля.
Цікава, што па некаторых дадзеных першай тэлеграфнай лініяй на тэрыторыі сённяшняй Беларусі была лінія Мінск-Бабруйск, створаная ў 1859 годзе. Але дзе ж знаходзілася 5 лінія тэлеграфа, дырэктарам якой быў пахаваны у Гародні чалавек? Няўжо не на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а калі ўсё ж на тэрыторыі РБ, то значыць гэтая лінія старэйшая за лінію Мінск-Бабруйск. Гледзячы на дату смерці дырэктара 5 тэлеграфiчнай лініі, можна меркаваць, што пададказная яму лінія была размешчана побач або ў самым Пiтербурзе, ці Маскве. У любым выпадку, яго можна аднесці да ліку піянераў тэлеграфа ў Расійскай Імперыі, якая ў першай палове 19 ст. яшчэ толькі знаёмілася з гэтый навінкай.

Усё ж такі знішчэнне могілак, а Гродна ведае мноства выпадкаў такога знішчэння, - варварскі занятак, тым больш калі ў такіх месцах памяці не застаецца ніякіх помнікаў, акрамя пабітых ды паваленых.

Пасля публікацыі гэтага матэрыялу, Андрэй Вашкевіч, заручыўшыся падтрымкай Алеся Пятровiча Гостева высвятліў, што дырэктар кіраваў 5 лініяй аптычнага тэлеграфа, пачатковая станцыя якога сапраўды знаходзілася ў Пецярбурзе, у шасціграннай вежцы над Зімовым палацам, і злучала яго з Варшавай, пра гэта Андрэй распавёў чытачам "Вячэрняга Гродна". Маленькі, але цікавы кавалачак гарадзенскай гісторыі.

Вежа аптычнага тэлеграфа на Зімовым палацы

© Alex Florstein Fedorov, Wikimedia Commons

Tags: история
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments