?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Пасля публікацыі матэрыялу: Топ-5 исторических объектов Гродно, которые легко восстановить многія людзі сваімі каментамі падтрымалі лідэра гэтага своеасаблівага рэйтынгу - гарадскі калодзеж. Насамрэч, калодзеж лепшы за ліхтар!:)
Колодец.jpg

На мой погляд, калодзеж можна зрабіць адпаведным захаваным з сярэдніх вякоў, як на маім калажы, або знайсці іншае, больш нестандартнае, рашэнне. Я б абавязкова размясціў на калодзежы цытату каралевы Боны, якая загадвала ачысціць яго, каб звязаць аб'ект з далёкім мінулым горада, даць яму яго ўласную гісторыю. Калі б я быў кіраўніком горада, я б даручыў распрацоўку дызайна калодзежа Віцы Андруковіч. :)

Recent Posts from This Journal

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
pashick
Mar. 16th, 2016 06:57 pm (UTC)
ён лепшы нават за сонечны гадзіннік :)
asnoru
Mar. 16th, 2016 07:29 pm (UTC)
Ну можа зусім трошкі. :) Вам, дарэчы, дзякуй. Я вашу польскую студню выкарыстаў у стварэнні калажа.
livejournal
Mar. 17th, 2016 06:37 am (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
azarkinm
Mar. 18th, 2016 02:54 am (UTC)
Вельмі нават не блага б глядзелася. А з цытатай дык увогуле цікава. Вашыя словы ды галаве горада ў вушы. )))
asnoru
Mar. 18th, 2016 08:16 am (UTC)
Дзякуй, пані Марына. У нас з supron_licvin і іншымі неабыякавымі яшчэ шмат ідэй набярэцца, нашы гарады павінны рабіць лепшымі людзі, якія іх сапраўды ведаюць і любяць. Большасць галоў, як вядома, маюць вушы так што... маючы вушы слухаць, хай пачуе. :)
aurochset
Mar. 18th, 2016 04:55 pm (UTC)
Усё цудоўна, толькі Віцы, па-мойму, заўсёды было правільна ў давальным і мясцовым склонах.
asnoru
Mar. 18th, 2016 05:51 pm (UTC)
Хех, дзякуй за ўдакладненне. :) Паправіў. Мяне насамрэч не назавеш вялікім знаўцам беларускай мовы. Хаця, можна сказаць, што часам я спецыяльна цягну у яе паланізмы, русізмы ды англiцызмы, або ўжываю правілы іншых моў. Хтосьці скажа, што гэта вельмі дрэнна, але мне здаецца, што так амаль мёртвая, на жаль, мова, набудзе трохі свежай крыві.
aurochset
Mar. 18th, 2016 06:16 pm (UTC)
Мёртвая? Гэта вашэць пра лаціну?:)
asnoru
Mar. 18th, 2016 06:35 pm (UTC)
Пра беларускую мову, на жаль. Але я сказаў: амаль мёртвая. Так, на ёй піша малюсенькі гурточак інтэлектуалаў з ЖЖ і Фэйсбуку, і дзеці ў школе вывучаюць, амаль ніколі не карыстаючыся ёй у жыцці. Але гэтага мала. Лаціну вучаць дактары, але гэтага замала, каб удыхнуць у яе сапраўднае бурнае жыццё. Беларуская адчувае сябе лепш, але не на шмат.
( 9 comments — Leave a comment )

Latest Month

June 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Flag Counter
Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser