Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка III - Размова з Наталляй Кiзюкевіч

Як не тяжка здагадацца, аднаўленне велічнага аблічча гарадзенскай цытадэлі патрабуе працы шматлікіх спецыялістаў. У гэтым пасте я распавяду пра гутарку з адным з іх. У папярэдніх пастах можна паглядзець на фатаграфіі археалагічных знаходак і старых сцен, у гэтым вы можаце ўбачыць чалавека які працуе на раскопках і уносіць вялікі ўклад у справу адраджэння замка.
Cтары замак..JPG

Падчас чарговага візіту ў Стары замак са мною нарэшце ўступілі ў кантакт працаўнікі археалагічнага фронту. Даўно трэба было высветліць, што гэта за асоба сноўдаецца вакол шурфа. Шчыра кажучы, я не імкнуўся гутарыць з археолагамі бо яны і так часцяком даюць інтэрв'ю, у якіх распавядаюць аб ходзе прац, а я, падчас стварэння матэрыялаў для публікацыі, перш за ўсё жадаю зафіксаваць у фотаздымках розныя стадыі адраджэння замка, інфу для запаўнення прасторы паміж фоткамі я магу знайсці ў вышэйзгаданых інтэрв'ю, мне не абавязкова адцягваць археолагаў ад працы i лезці да iх з распытамi. Але ў гэты візіт мне здарылася гутарыць з Наталляй Кiзюкевіч - загадчыцай аддзела археалогіі Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Cтаячы нездалёк ад сцен Вітаўта Asnoru прыцягнуў увагу Наталлі... бо ходзяць там ўсялякія...:)

Наталля Кiзюкевіч фота з яе ФБ.
Наталья Кизюкевич.jpg

Даведаўшыся што перад ёй краязнаўца-блёгер Наталля распавяла аб ходзе прац. Яны сапраўды ідуць. Вось так. Гэта добра. Шурф пад сцяной Вітаўта ўжо дасягнуў амаль 3 метраў глыбіні. Карыстаючыся выпадкам я задаў пытанне адказ на якое мне даўно хацелася атрымаць. Ці вытрымае гара ўсе надбудаваныя сцены? Наталля адказала, што геолагі лічаць: вытрымае. На раскопках я бачыў не больш за 5 непасрэдных удзельнікаў археалагічных прац. Гэта не надта шмат, можа быць таму мне было прапанавана далучыцца. :) Падчас размовы ў замак явіліся працаўнікі Беларусьфільма, здымаць кіно. Оскар хлопцам, ды прарвацца ў Галівуд.:)) Гутарка выйшла цікавай і вельмі добра, што ў гэтай серыі пастоў з'явіўся вось такi. Паглядзець на настолькi важнага ўдзельніка адраджэння, мяркую, было цікава.

Гл. таксама: Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка II - Сад камянёў

Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка I - У браме
Tags: Старый замок, архитектура Гродно
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments