Asnoru (asnoru) wrote,
Asnoru
asnoru

Графіці з Вітаўтам

У Гародні, на вуліцы імя рускага паэта Пушкіна, каля дома нумар 29, стаіць невялікі будынак з выявай вялікага князя Вітаўта.

За плячыма кіраўніка ВКЛ намаляваны гарадзенскі стары замак, які, як вядома, быў яго рэзідэнцыяй. Праўда, падобны выгляд замак набыў па загаду Стэфана Баторыя, праз больш чым 100 гадоў пасля смерці Вітаўта Кейстутавіча. Калі б Вiцёк бамбануў бы для VК сэлфi, на фоне свайго элітнага катэджа, жытло выглядала б больш брутальна, гатычна ў прамым сэнсе.:)

Часам графіці жывуць доўга, а часам гінуць ад рукі жорсткага працаўніка камунальнай гаспадаркі. Пакуль яшчэ мінакі могуць назіраць партрэт валадара.

ВiтаЎт.jpg
Tags: Витовт, граффити, юмор
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment