?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Як вядома, некаторы час таму пачалася рэстаўрацыя (як быццам рэстаўрацыя) Старога Замка ў Гароднi. Адзін з найбольш значных замкаў краіны чакаў гэтага сапраўды доўга. Планы аднавіць той выгляд рэзідэнцыі, які яна набыла па загаду Стэфана Баторыя, існавалі яшчэ ў перыяд праўлення палякаў (II Rzeczpospolita), але ўсё ХХ стагоддзе Стары замак пражыў у абліччы далёкім ад свайго ж вобразу часоў трэцяга (і, мабыць, найбольш выдатнага) кіраўніка Рэчы Паспалітай. Цяпер жа, літаральна гатовы разваліцца па швах, будынак, які часцяком ўдастойваўся гонару звацца баракам або жаўнерняй, нібыта дачакаўся старту аперацыі па вяртанні яму велічнасці, хоць, трэба сказаць, што і зараз замак валодае своеасаблівым шармам, які лёгка можна сцерці дрэнная рэстаўрацыя. Адноўленая цытадэль павінна выглядаць прыкладна так як у ХVI стагоддзі... але можна засумнявацца ў тым, што працэс пойдзе хутка, бо працы ж патрабуюць немалых грошаў. Пакуль можна канстатаваць факт таго, што рабочыя ўсур'ёз узяліся за уязную браму.

Зразумела, цікава было наведаць замак і агледзець вынік ужо праведзеных прац. Так! Пачатку чакалі вельмi доўга.

Брама павінна ў будучыні выглядаць вось так...
1.
Башня.jpg

...але зараз выглядае так.
2.
1..jpg

Мур палаца.
3.
19..jpg

Галерэя.
4.
7..jpg

Брама.
5.
8..jpg

Фотаздымкі ўнутранай прасторы брамы.
6.
3..jpg

7.
4..jpg

8.
2..jpg

9.
5..jpg

10.
6..jpg

11.
Лесвіца на другі паверх.
21.jpg

12.
9..jpg

13.
11..jpg

14.
13..jpg

15.
12..jpg

16.
15..jpg

17.
14..jpg

18.
10..jpg

19.
17..jpg

20.
16..jpg

21.

Вось так выглядае Стары замак у першы дзень лета 2015...
22.
20..jpg

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 05:47 am (UTC)
Глядзіш на сучасны выгляд брамы і не верыцца, што была велічная і прыгожая, якая магла ўражваць сваім выглядам. Спадзяюся, што да канца рэстаўрацыі прыйдуць усё ж такі да агульнага разумення як жа павінен выглядаць зверху брама. Бо наконт гэтага купала ўжо столькі ж спрэчак было.
asnoru
Jun. 2nd, 2015 10:26 am (UTC)
Так, у наш час замак не вельмі ўражвае большасць турыстаў, але вось асабіста я мяркую, што яго проста трэба ўмець разгледзець. Калі заходзіш гарачым летнім днём ўнутр і адчуваеш холад, бачыш ўсе гэтыя скляпенні і таўшчэзныя муры, то разумееш, што гэта не проста нейкі саўковы барак. А вось што там наробяць нашыя будаўнікі - гэта пытанне. Але ўсё ж такі я выступаю за рэканструкцыю, хай толькі зробяць усё як трэба.

Я са спрэчак наконт купала магу адзначыць толькі гутарку ў коментах пад навіной пра замак, на адным рэсурсе. Там нейки юзер, які назваўся гісторыкам, сцвярджаў, што такога купала не было. Можа згадаў ён гравюру Цюнда з замкам часоў Вітаўта.:) У часы Вітаўта брама, вядома, па іншаму выглядала. Ёсць яшчэ рэканструкцыя выгляду палаца ў 16 стагоддзі, польскага даследчыка - Вайцахоўскага, там таксама брама не мае такога купала, але справа ў тым, што яму проста не была вядома гравюра Макоўскага: яе знайшлі пазней. А на гравюры Макоўскага купал як раз бачны добра, і наўрад ці можа выклікаць сур'ёзныя пярэчанні наяўнасць менавіта такога купала ў праекце Бачкова, па якім і будуць аднаўляць замак. Дарэчы, абгрунтавана крытыкуе праект Бачкова наш з Вамі ЖЖ сябар wouk Вось, напрыклад, яго цікавая праца з цікавай назвай. :) Das ist fantastisch, ці замак У. Бачкова ў Горадні
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 10:33 am (UTC)
Чытала артыкул wouk , цікава і абгрунтавана. Проста хочацца каб выканаўцы і гісторыкі прыйшлі да агульнай згоды, а не плявузгалі пасля канчатковых вынікаў рэстаўрацыі, што ўсё гэта навадзел і лухта. Пасля зробленай працы лёгка станавіцца гісторыкам і распавядаць якія ўсе казлы.
asnoru
Jun. 2nd, 2015 10:50 am (UTC)
Хтосьці заўсёды будзе незадаволены, але калі не разбяруць стары палац і не пабудуюць новы, з сілікатаў, то ўжо будзе няблага.:) Мне здаецца, што Бачкоў - не горшы варыянт кіраўніка. Думаю ён сапраўды жыве гэтай справай. Можна спадзявацца на лепшае. :)
supron_licvin
Jun. 2nd, 2015 07:55 pm (UTC)
Фенiта ля камедыя. Пра працы можна забыцца: грошы скончылiся.
asnoru
Jun. 2nd, 2015 08:15 pm (UTC)
А вось як ... ну гэтага і трэба было чакаць. Цяпер яшчэ невядома колькі часу будуць сцены без тынкоўкі, а гэта ім наўрад ці пойдзе на карысць.
supron_licvin
Jun. 2nd, 2015 07:56 pm (UTC)
А хто на другi паверх пана правёу? Хацько Алесь?
asnoru
Jun. 2nd, 2015 08:26 pm (UTC)
Шчыра кажучы, я па просту прыйшоў ўсё пераздымаў, пастаяў і паслухаў размову кіраўнікоў і пайшоў сабе. Так ніхто мяне i не спытаў хто я такі і адкуль узяўся. :) Можа па мне бачна, што я разбіраюся, а не проста зайшоў ні туды шукаючы прыбіральню. :)
archaeo1ogist
Jun. 17th, 2015 03:55 pm (UTC)
замак
ах, а фрагмент фрэсак не знялі) Ды і ў шурфе цікавае было)
asnoru
Jun. 17th, 2015 04:43 pm (UTC)
Re: замак
Вось фрагмент фрэскі неяк не трапіўся. Мабыць, ён невялікі, відаць, ўяўляе арнамент.
Шурф цікавы, але фотагенічныя рэчы там неяк не тырчэлі.:)

Edited at 2015-06-17 04:49 pm (UTC)
archaeo1ogist
Jun. 17th, 2015 06:55 pm (UTC)
Re: замак
Ён у праёме акна знаходзіцца))А ў шурфе файныя рэчы, хоць і не шматлікія былі знойдзены
( 11 comments — Leave a comment )

Latest Month

August 2020
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Flag Counter

Comments

Powered by LiveJournal.com
Designed by Jamison Wieser